07.04.2021. Прокурор района А.А.Старченко встретился с учениками 8-9 классов С.Ш. №1 г.п.Бешенковичи

 

  Пракурор раёна А. А. Старчанка сустрэўся з вучнямі 8–9 класаў СШ № 1 г. п. Бешанковічы, каб у чарговы раз пагаварыць са школьнікамі пра недапушчальнасць здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, уступлення ў супярэчнасць з законам.

  Дзеці часам робяць неабдуманыя ўчынкі, усведамленне якіх прыходзіць ужо тады, калі распачынаецца крымінальная справа або адміністрацыйны працэс.

   У ходзе сустрэчы Андрэй Аркадзьевіч звярнуў увагу падлеткаў на дзеючае заканадаўства Рэспублікі Беларусь у частцы абароны правоў і інтарэсаў непаўналетніх, падрабязна спыніўся на пытаннях адказнасці за ўчыненне злачынстваў і правапарушэнняў, прывёў прыклады, калі іх равеснікі перакрочылі дазволеную рысу і былі за гэта пакараны. Расказаў пра шкоду спажывання наркатычных рэчываў, іх неспрыяльнае ўздзеянне на арганізм падлеткаў. А таксама нагадаў пра адказнасць за ўжыванне, незаконны абарот наркатычных, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў і прэкурсораў, прадугледжаную Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

   У апошні час пачасціліся выпадкі кібермахлярства (злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій). Сярод пацярпелых ёсць дзеці. У сувязі з гэтым пракурор раёна звярнуў увагу падлеткаў і на правілы паводзінаў у сетцы Інтэрнэт. Нагадаў, што супрацоўнікі банка не могуць запытваць канфідэнцыяльную інфармацыю ў трымальніка банкаўскай аплатнай карткі, ажыццяўляць званкі з дапамогай мэсэнджара Viber. Што нельга паведамляць каму б там ні было свае пашпартныя дадзеныя, поўныя рэквізіты карт, коды, якія паступаюць на тэлефонны нумар, логін і пароль для ўваходу ў Інтэрнэт і мабільныя банкі. Пра ўсе неправамерныя факты варта неадкладна паведамляць у органы ўнутраных спраў.

http://www.gztzara.by/2021/04/prokuror-rajona-a-a-starchenko-vstretilsya-s-uchenikami-8-9-klassov-s-sh-1-g-p-beshenkovichi/

WordPress theme: Kippis 1.15