24.02.2021. Да Дня роднай мовы Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы, які адзначаецца кожны год 21 лютага, праходзілі ў кожнай школе з 15 па 20 лютага. Завершыў святочны тыдзень традыцыйны раённы конкурс “Гавары са мной па-беларуску”. Конкурсныя работы, які прадставілі ўсе установы адукацыі, былі арыгінальнымі і крэатыўнымі. Члены журы вызначылі, што настаўнікі адказна падышлі да падрыхтоўкі, а выканаўчае майстэрства вучняў на беларускай мове не пакідае абыякавым і кранае за душу. Падводзячы вынікі конкурсу, журы вырашыла ўзнагародзіць Дыпломамі І супені (1 месца) – ДУА “Астровенская дзіцячы сад-сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна” і ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п.Бешанковічы”, Дыпломамі ІІ ступені (2 месца) – ДУА “Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна” і ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п.Бешанковічы” (настаўнік Серабро Ю.Л.), Дыпломамі ІІІ ступені (3 месца) – ДУА “Ржаўская дзіцячы сад-базавая школа Бешанковіцкага раёна” і ДУА “Ульская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна” (настаўнік Чарнышова С.І.), Падзякамі – ДУА “Каранеўская дзіцячы сад-базавая школа Бешанковіцкага раёна” і ДУА “Ульская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна” (настаўнік Хаванская Н.А.), Дыпломам “За лепшае вакальнае майстэрства” – Аўчыннікаву Марыю (ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п.Бешанковічы”, настаўнік Шчука Т.А.), Дыпломам “За папулярызацыю беларускай народнай творчасці” – каманду “Весялуха” ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п.Бешанковічы” (настаўнік Шчука Т.А.), Дыпломам “За захаванне народных традыцый” – каманду “Званочкі” ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п.Бешанковічы” (настаўнік Лазука Р.М.), Дыпломам “За арыгінальнае інцэніраванне” – каманду “Вясёлая кампанія” ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п.Бешанковічы” (настаўнік Шчука Т.А.).