Гавары са мной па-беларуску

23 лютага на базе ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п.Бешанковічы» прайшоў раённы конкурс рытарычнага майстэрства сярод навучэнцаў 8 — 10 класаў, які быў прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. У конкурсе прынялі ўдзел вучні ўсіх школ раена.
Канкурсанты прадстаўлялі мультымедыйнае эсэ, потым адказвалі на пытанні сваіх супернікаў і членаў журы па тэмах:
«Няма ў чалавека нічога прыгажэй і даражэй за радзіму. Чалавек без радзімы ‒ бедны чалавек» (Я.Колас)- 8 клас,
“Я — беларус, і я шчаслівы,
Што маці мову мне дала,
Што родных песень пералівы
І зблізку чую і здаля”. (Н.Гілевіч) — 9 клас,
“Краса прыроды кліча да чысціні душы” (Я.Брыль)- 10 клас.
Удзельнікі прадэманстравалі сваё рытарычнае майстэрства, агульнакультурны і літаратурны кругагляд, інтэлектуальны ўзровень, валоданне камунікатыўнымі якасцямі маўлення, сродкамі моўнай выразнасці. Па выніках конкурсу журы ўзнагародзіла
дыпломамі I ступені:
Галай Карыну, вучаніцу 8 класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п.Бешанковічы” (настаўнік Марціновіч В.У.),
Ляўкову Карыну, вучаніцу 9 класа “Сярэдняя школа №2 г.п.Бешанковічы” (настаўнік Серабро Ю.Л.),
Несцяронак Сняжану, вучаніцу 10 класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п.Бешанковічы” (настаўнік Шчука Т.А.);
дыпломамі II ступені:
Паўленка Канстанціна, вучня 8 класа ДУА “Ржаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна” (настаўнік Есіпенка С.М.),
Бурдзіну Паліну, вучаніцу 9 класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п.Бешанковічы” (настаўнік Серабро Ю.Л.),
Кадукова Аляксея, вучня 10 класа ДУА “Бешанковіцкая гімназія-інтернат” (настаўнік Лазука Р.М.);
дыпломамі III ступені:
Акуцёнка Ягора, вучня 8 класа ДУА “Бешанковіцкая гімназія-інтернат” (настаўнік Лазука Р.М.),
Кадзетаву Карыну, вучаніцу 9 класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п.Бешанковічы” (настаўнік Валадзько Л.А.),
Рэгнер Аліну, вучаніцу 10 класа ДУА “Астровенская дзіцячы сад-сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна” (настаўнік Антонаў І.П.).
Віншуем адораных вучаняў і іх педагогаў. Жадаем натхнення на новыя дасягненні!

WordPress theme: Kippis 1.15