23.10.2020. Научимся здоровью вместе!

   Зрабіць наша жыццё лепшым, захаваць і ўмацаваць здароўе кожнага жыхара краіны – мэта дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі».

Нядаўна ў раёне быў арганізаваны конкурс на лепшую эмблему (лагатып) «Бешанковічы – здаровы гарадскі пасёлак». Яго пераможцай стала работа Дар’і Цялюк, вучаніцы ДУА «Сярэдняя школа №1 г. п. Бешанковічы».

     Да 2019 года гэта быў праект Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у якім ад Віцебскай вобласці прымалі ўдзел усяго 2 гарады – Паставы (з 2014 года) і Сянно (з 2016).

Зараз усе адміністрацыйныя тэрыторыі Віцебшчыны прыступілі да яго рэалізацыі. Гарадскі пасёлак Бешанковічы далучыўся да праекта ў снежні 2019 года.

      Распараджэннем раённага выканаўчага камітэта №5р ад 16.01.2020 года створана раённая ініцыятыўная група па рэалізацыі прафілактычнага праекта «Бешанковічы – здаровы гарадскі пасёлак», а таксама зацверджаны планы мерапрыемстваў на 2020 год, на 2020–2024 гады. Над ім працуюць органы выканаўчай улады, зацікаўленыя ведамствы, установы і арганізацыі розных формаў уласнасці, грамадскія арганізацыі і аб’яднанні. Але асноўная ідэя праекта – падтрыманне ініцыятыў ад насельніцтва па аздараўленні гарадоў, пасёлкаў, аграгарадкоў і вёсак. Гэта значыць, што прафілактычны праект павінен дапамагчы медыкам сфарміраваць у жыхароў раёна адказнае стаўленне да ўласнага здароўя, навучыць клапаціцца пра яго як мага раней.

    

Святлана ВАРОШКА, http://www.gztzara.by/

WordPress theme: Kippis 1.15