Святочная скарбонка

27 красавіка прайшоў агляд-конкурс дзіцячых фальклорных калектываў «Святочная Скарбонка». Мэтай конкурса з’яуляецца захаванне, стварэнне і засваенне культурных каштоўнасцей, нацыянальных традыцый і звычаяў, фальклору, народных промыслаў і рамёстваў, твораў культуры і мастацтва, а таксама прапаганды лепшых узораў дзіцячай самадзейнай фальклорнай творчасці.
Высокае майстэрства выканання, артыстызм і сцэнічную культуру паказалі гурты: “Чабарок”- “«Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы” ( абрад “Юр’я на двары-кароўку ў поле гані”); “Спадчына”-“Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна” ( абрад “Саўём вянкі на ўсе вякі”).
Асаблівасці беларускай нацыянальнай культуры на высокім узроўні прадэманстраваў ансамбль беларускай песні “Звоны”, ДУДА «Бешанковіцкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі» з абрадам “Провады русалкі” і гурт “Нашчадкі” ДУА «Ржаўская д/с-сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна» з абрадам “Калядкі”.
Па выніках журы вызначыла пераможцаў і прызёраў конкурсу:
Намінацыя “Адраджэнне самабытнага фальклору”:
Дыплом I ступені – ансамбль беларускай песні “Звоны”, ДУДА “Бешанковіцкі раённы Цэнтр дзяцей і молазді”
Намінацыя “Адраджэнне і захаванне традыцый”:
Дыплом I ступені – гурт “Чабарок”, ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п.Бешанковічы”;
Дыплом II ступені – гурт “Нашчадкі”, ДУА “Ржаўская дзіцячы сад — сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна”;
Дыплом III ступені – гурт “ Спадчына”, ДУА “Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна”.

WordPress theme: Kippis 1.15