Святочная скарбонка

29 лютага прайшоў агляд-конкурс дзіцячых фальклорных калектываў  “Святочная Скарбонка”, мэтай якога з’яуляецца захаванне, стварэнне і засваенне культурных каштоўнасцей, нацыянальных традыцый і звычаяў, фальклору, народных промыслаў і рамёстваў, твораў культуры і мастацтва, а таксама прапаганды лепшых узораў дзіцячай самадзейнай фальклорнай творчасці.  У конкурсе прынялі ўдзел 5 устаноў адукацыі раёна. Выступленні ўсіх удзельнікаў конкурсу гучалі традыцыйна на беларускай мове. Асаблівасці беларускай нацыянальнай культуры і высокае майстэрства выканання, артыстызм і сцэнічную культуру паказалі гурты: “Сузор’е” (Сярэдняя школа № 2 г.п.Бешанковічы,  абрадавае свята “Масленіца”); “Спадчына” (Бачэйкаўская сярэдняя школа, абрад “Зажынкі”); “Дударыкі” (Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы”,  абрад “Валачобнікі”). Журы вызначыла пераможцаў і прызёраў конкурсу:

Дыплом I ступені – гурт “Сузор’е”, сярэдняя школа № 2 г.п.Бешанковічы;

Дыплом II ступені – гурт “ Спадчына”, Бачэйкаўская сярэдняя школа;

Дыплом III ступені — гурт “Дударыкі”, сярэдняя школа № 1 г.п.Бешанковічы.

Віншуем!

WordPress theme: Kippis 1.15